Дзяржаўныя ўстановы Польшчы масава адмаўляюцца ад наяўных
Штрафы неўзабаве можна будзе плаціць банкаўскай карткай на месцы.
Паводле інфармацыі Міністэрства разьвіцьця, у паўтысячы дзяржаўных установаў у Польшчы за аказаньне адміністрацыйных паслуг можна плаціць банкаўскай карткай ці смартфонамі. Гэта толькі пачатак, ахвотных перайсьці на безнаяўны разьлік устаноў ёсьць значна больш, а неўзабаве безнаяўнымі можна будзе аплаціць штраф.
Міністэрства падвяло вынікі першых месяцаў працы дзяржаўнай праграмы, якая распаўсюджвае безнаяўны разьлік. Праграма стартавала на пачатку красавіка. Пакуль дамовы з міністэрствам заключыла 500 адзінак, але пра ўдзел у праграме заявілі 744 установы. Канчаткова безнаяўны разьлік будзе ўведзены ва ўсіх дзяржаўных установах Польшчы.
Неўзабаве карткай ці тэлефонам можна будзе таксама аплаціць штраф на месцы ў паліцыянта. Першыя плацёжныя тэрміналы ў функцыянэраў паявяцца на пачатку верасьня.
Паводле дадзеных Нацыянальнага банку Польшчы, расьце колькасьць асоб, якія карыстаюцца безнаяўным разьлікам. Гэта тлумачыць зьмяншэньне колькасьці выплат наяўных у банкаматах. Папулярнасьць безнаяўнага разьліку з задавальненьнем успрымае дзяржава, паколькі гэта дапамагае змагацца з шэрай зонай.

ав