Польскія вязьні перайшлі ў іслам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        17.08.2017 15:23
                    
                                 
                
                
                    Нечаканы выпадак масавай зьмены веравызнаньня адбыўся ў сьледчым ізалятары ў горадзе Шчэціне.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain/CC0
pixabay.com/Public Domain/CC0 
                     
                
                
                
               
                
                         Шэсьць вязьняў сьледчага ізалятару польскага гораду Шчэцін перайшлі ў іслам. Іх заява пра зьмену рэлігіі, аднак, тлумачыцца не рэзкай пераменай у сьветапоглядзе, а кулінарнымі прывілеямі, на якія могуць разьлічваць вязьні-мусульмане. З рацыёну тых, хто вызнае іслам, выключана сьвініна. Таму яны могуць разьлічваць на блюды з больш «высакародных» гатункаў мяса.
Такія выпадкі не зьяўляюцца рэдкасьцю – тлумачаць супрацоўнікі сьледчага ізалятару. Ніхто не ў стане праверыць, ці падсьледныя сапраўды зьмянілі рэлігію, ці проста хочуць атрымліваць на абед ялавічыну. Такая «мода» на зьмену веравызнаньня назіраецца ня толькі ў Польшчы, але, напрыклад, у Вялікабрытаніі.
IAR/ап