Паліцыя разьбіла групоўку, якая гандлявала цыгарэтамі і алькаголем
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.08.2017 15:10
Злачынцы маглі ўвесьці на рынак нават 150 тон тытуню.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Цэнтральнае сьледчае бюро паліцыі разьбіла злачынную групоўку, якая займалася гандлем нелегальнага тытуню і алькаголю. Затрыманыя 13 чалавек. Злачынцы маглі ўвесьці на рынак нават 150 тон тытуню.
Паліцэйская акцыя праходзіла адначасова ў некалькіх месцах на тэрыторыі двух польскіх ваяводзтваў – Велікапольскім і Лодзінскім. Былі ліквідаваныя восем складоў з цыгарэтамі і алькаголем. Канфіскаваныя машына для нарэзкі тытуню, амаль мільён цыгарэт, 5 тон тытуню і амаль 1000 літраў сьпірту.
Паліцыя затрымала 13 чалавек. Васьмі асобам ужо высунутыя абвінавачаньні ва ўдзеле ў злачыннай групоўцы, якая займаецца нелегальным гандлем тытунёвых і алькагольных вырабаў без акцызы. Згодна з рашэньнем суду, шэсьць затрыманых арыштаваныя, іншыя выпушчаныя пад залог ці падпіску аб нявыезьдзе з краіны.

ав