Logo Polskiego Radia
Print

Праваслаўныя паломнікі накіроўваюцца ў Супрасьль

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2017 13:11
Увечары там пачнецца ўрачыстасьць Супраскай Маці Божай.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёньня зь Беластока ў Супрасьль на сьвята Супраскай Маці Божай вырушыць адно з найбуйнейшых праваслаўных паломніцтваў. Паломнікі павінны пераадолець 15 кілямэтраў.

На ўрачыстасьці, якія ўвечары пачнуцца ў Супраскім Дабравешчанскім манастыры, накіроўваюцца таксама паломнікі з Васількова, Саколкі й Гайнаўкі. У сваю чаргу з Гарадка паломнікі плывуць у Супрасьль на байдарках.

Урачыстая ўсяночная ў супраскім манастыры пачнецца ў 18:00. Яе будзе служыць галава Праваслаўнай царквы ў Польшчы - мітрапаліт Сава.

аз

Праваслаўныя паломнікі накіроўваюцца ў Супрасьль

Увечары там пачнецца ўрачыстасьць Супраскай Маці Божай.

Сёньня зь Беластока ў Супрасьль на сьвята Супраскай Маці Божай вырушыць адно з найбуйнейшых праваслаўных паломніцтваў. Паломнікі павінны пераадолець 15 кілямэтраў.

На ўрачыстасьці, якія ўвечары пачнуцца ў манастыры Ўсьпеньня Багародзіцы ў Супрасьлі, накіроўваюцца таксама паломнікі з Васількова, Саколкі й Гайнаўкі. У сваю чаргу з Гарадка ў паломнікі плывуць у Супрасьль на байдарках.

Урачыстая ўсяночная ў супраскім манастыры пачнецца ў 18:00. Яе будзе служыць галава Праваслаўнай царквы ў Польшчы - мітрапаліт Сава.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт