2,5 тыс. маладых паломнікаў адправіліся з Варшавы ў Чэнстахову
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.08.2017 14:01
Студэнты ВНУ й вучні сярэдніх школаў Варшаўскай архідыяцэзіі паломнічаюць на Ясную Гару з 1981 году.
PAP/Marcin Obara
2,5 тыс. маладых паломнікаў адправіліся з Варшавы ў Чэнстахову
Студэнты ВНУ й вучні сярэдніх школаў Варшаўскай архідыяцэзіі паломнічаюць на Ясную Гару з 1981 году.
У суботу раніцай з Варшавы на Ясную Гару ў Чэнстахове адправілася 37-е Акадэмічнае мітрапалітарнае паломніцтва. Яго ўдзельнікі прыбудуць у Чэнстахову 14 жніўня. Падчас імшы, Варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч (Kazimierz Nycz) прасіў палoмнікаў маліцца таксама за прымірэньне палякаў.
Паводле арганізатараў ля Чэнстаховы колькасьць удзельнікаў паломніцтва будзе складаць нават 3,5 тысячы чалавек, паколькі частка зь іх далучаецца да паломніцтва па дарозе.
Студэнты ВНУ й вучні сярэдніх школаў Варшаўскай архідыяцэзіі паломнічаюць на Ясную Гару з 1981 году. Маршрут акадэмічнага паломніцтва складае амаль 300 кілямэтраў. Штодня паломнікі пераадольваюць 35-40 кілямэтраў.
аз
У суботу раніцай з Варшавы на Ясную Гару ў Чэнстахове адправілася 37-е Студэнцкае мітрапалітарнае паломніцтва. Яго ўдзельнікі прыбудуць у Чэнстахову 14 жніўня. Падчас імшы Варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч (Kazimierz Nycz) прасіў палoмнікаў маліцца таксама за прымірэньне палякаў.
Паводле арганізатараў, ля Чэнстаховы колькасьць удзельнікаў паломніцтва будзе складаць нават 3,5 тысячы чалавек, паколькі частка зь іх далучыцца да паломніцтва на шляху.
Студэнты ВНУ й вучні сярэдніх школаў Варшаўскай архідыяцэзіі паломнічаюць на Ясную Гару з 1981 году. Траса студэнцкага паломніцтва налічвае амаль 300 кілямэтраў. Штодня паломнікі пераадольваюць 35-40 кілямэтраў.
Ясная Гара - гэта найбуйнейшае й найважнейшае месца каталіцкага культу ў Польшчы.
аз