У «Аўшвіц-Біркенаў» адзначылі Дзень памяці пра генацыд цыганоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        02.08.2017 18:41
                    
                                 
                
                
                    Ва ўсёй акупаванай Эўропе загінула ад 200 тыс. да 2 млн цыганоў.
                
                
                    
                         Падчас памятнай урачыстасьці ў «Аўшвіц-Біркенаў»PAP/Stanisław Rozpędzik
Падчас памятнай урачыстасьці ў «Аўшвіц-Біркенаў»PAP/Stanisław Rozpędzik
                     
                
                
                
               
                
                         На тэрыторыі былога нацысцкага канцлягеру «Аўшвіц-Біркенаў» адзначылі Дзень памяці пра генацыд цыганоў. У адзначэньні прынялі ўдзел людзі, якія перажылі Галакост, цыганы з усёй Эўропы, прадстаўнікі цэнтральных і мясцовых улад, дыпляматы.
Удзельнікі жалобнай урачыстасьці прайшлі ад брамы былога канцлягера да помніка, прысьвечанага забітым цыганам.
2 жніўня ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці пра генацыд цыганоў. У канцлягеры «Аўшвіц-Біркенаў» 73 гады таму, 2 жніўня 1944 года, немцы зьнішчылі ў газавых камэрах амаль 3 тыс. дзяцей, жанчын і старых, якія былі апошнімі прадстаўнікамі цыганскай этнічнай групы сярод вязьняў.
Паводле гісторыкаў, што ва ўсёй акупаванай Эўропе загінула ад 200 тыс. да 2 млн цыганоў.
Канцлягер «Аўшвіц-Біркенаў» быў месцам, дзе іх забілі найбольш – каля за 20 тыс. чалавек.
вс