Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства па справах сям’і: у Польшчы нараджаецца больш дзяцей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.07.2017 15:33
Паводле міністар Эльжбеты Рафальскай, у Польшчы працягвае зьмяншацца сярэдні ўзрост маладых мамаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства па справах сям’іі: у Польшчы нараджаецца больш дзяцей
Паводле міністар Эльжбеты Рафальскай, у Польшчы працягвае зьмяншацца сярэдні ўзрост маладых мамаў.
У першай палове бягучага году ў Польшчы нарадзіліся 200 тысяч дзяцей, паведаміла ў інтэрвію TVP Info міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафалска (Elżbieta Rafalska). Міністар таксама дадала, што плян 400 тысяч нараджэньняў да канца году - рэальны, паколькі ў летнія месяцы, як правіла, нараджаецца больш дзяцей.
У гэтым годзе ў Польшчы нарадзілася на 14 тысяч дзяцей больш, чым у першай палове мінулага году.
Кіраўнічка міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі сказала, што працягвае зьмяншацца сярэдні ўзрост маладых мамаў.
Аднак паводле Эльжбеты Рафальскай, для таго, каб зьмяніць неспрыяльную дэмаграфічную тэндэнцыю неабходная адпаведная сямейная палітыка, стабілізацыя й станоўчая сытуацыя на рынку працы.
аз

У першай палове бягучага году ў Польшчы нарадзіліся 200 тысяч дзяцей, паведаміла ў інтэрвію TVP Info міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафалска (Elżbieta Rafalska). Міністар таксама дадала, што плян 400 тысяч нараджэньняў да канца году - рэальны, паколькі ў летнія месяцы, як правіла, нараджаецца больш дзяцей.

У гэтым годзе ў Польшчы нарадзілася на 14 тысяч дзяцей больш, чым у першай палове мінулага году.

Кіраўнічка міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі сказала, што працягвае зьмяншацца сярэдні ўзрост маладых мамаў.

Аднак, паводле Эльжбеты Рафальскай, для таго, каб зьмяніць неспрыяльную дэмаграфічную тэндэнцыю, неабходная адпаведная сямейная палітыка, стабілізацыя й станоўчая сытуацыя на рынку працы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт