Logo Polskiego Radia
Print

Лех Валэнса выклаў у інтэрнэце пазоў Яраслава Качыньскага

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.07.2017 14:10
Валэнса абвінаваціў Качыньскага ў адкзнасьці за авіякатастрофу пад Смаленcкам.
Лех Валэнса Лех Валэнса фота: Міністэрства замежных спраў Польшчы

Згодна са зьместам скан-копіі дакумэнту, лідар кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць» (ПіС) абвінаваціў былога прэзыдэнта Польшчы ў парушэньні яго рэпутацыі й гонару.

Яраслаў Качыньскі патрабуе ад Леха Валэнсы праз суд, каб ён прызнаў, што яго выказваньні былі бяспраўнымі й фальшывымі. Старшыня ПіС мае на ўвазе словы Валэнсы пра тое, што менавіта Качыньскі адказвае за авіякатастрофу польскага ўрадавага самалёту пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. Паводле Валэнсы, Качыньскі загадаў самалёту прызямляцца, нягледзячы на густы туман. Нагадаем, у выніку авіякатастрофы загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі – брат-блізьнюк Яраслава.

У судовым пазове Яраслаў Качыньскі патрабуе ад Валэнсы таксама адмовіцца ад слоў, што нібыта старшыня ПіС «не зьяўляецца псыхічна здаровым і ўраўнаважаным» чалавекам.

Лех Валэнса апублікаваў скан-копію першай старонкі пазову на сваім профілі ў сетцы Facebook. Валэнса адказаў Яраславу Качынскаму настыпным чынам: «Усё, што вы напісалі супраць мяне на 15 старонках пазову, я пацьвярджаю, ад нічога не адмаўляюся, і я ня буду тлумачыцца перад вамі й вашымі камуністычнымі агентамі».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт