Польшча пабудуе 40 тысяч танных кватэр
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        11.07.2017 13:40
                    
                                 
                
                
                    Урад гатовы прызначыць на праграму сацыяльнага будаўніцтва каля 3 мільярдаў даляраў.
                
                
                    
                         Zdjęcie ilustracyjnePixabay.com
Zdjęcie ilustracyjnePixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Да 2025 года на рынак сацыяльнага будаўніцтва трапіць каля 6,2 мільярдаў злотых. Гэта вялікая сума, якая дасьць магчымасьць мясцовым уладам пабудаваць каля 30-40 тысяч танных кватэр для сацыяльнага найму ды на прытулкі для бяздомных.
Сродкі атрымаюць мясцовыя ўлады. Гэта добры напрамак, кажуць экспэрты, бо патрэбы сацыяльнага будаўніцтва ў Польшчы вялізарныя.
Урад плянуе дадзеныя сродкі атрымаць са скарачэньня праграмы Кватэра для маладых, якая была дзяржаўнай даплатай да камэрцыйных крэдытаў на жытло. Вызваленыя сродкі будуць скіраваныя на камунальнае будаўніцтва, што дазволіць павялічыць колькасьць кватэр для бедных семʼяў, асобаў на мяжы галечы ды сацыяльна маргіналізаваных, якія не ў стане ані набыць, ані арэндаваць кватэру.
Патрэбы ў гэтым абшары вялізарныя. На дадзены момант, улады паведамляюць, што патрэбна каля 100 тысяч сацыяльных кватэр.
ПР/юл