У Трускаўцы прайшоў польска-украінскі Форум рэгіянальнага разьвіцьця
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        25.06.2017 14:31
                    
                                 
                
                
                    Дэпутаты, прадстаўнікі ўраду ды муніцыпальных органаў размаўлялі пра будучыню рэгіёну Карпат.
                
                
                    
                         Photo: skhakirov/flickr.com/Commercial use allowed
Photo: skhakirov/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                         У Трускаўцы ва Ўкраіне закончыўся польска-украінскі Форум рэгіянальнага разьвіцьця. Цягам двух дзён прайшло  дзесяць панэльных дыскусій, падчас якіх дэпутаты, прадстаўнікі ўраду ды  муніцыпальных органаў размаўлялі пра будучыню рэгіёну Карпат.
Самая  важная задача – паляпшэньне транспартнай інфраструктуры, каб збудаваць  сетку сувязі з астатняй часткай Эўропы, – адзначалі ўдзельнікі сустрэчы.
На думку старшыні Сэйму Марэка Кухціньскага,  Украіна зрабіла шмат, каб наблізіцца да Эўрапейскага Зьвязу, у выніку  чаго быў уведзены бязьвізавы рэжым для грамадзян краіны. Кухціньскі сустрэўся са сьпікерам украінскага парлямэнту Андрыем Парубіям. Палітыкі размаўлялі між іншым пра энэргетычную бясьпеку.
Польская  дэлегацыя адправілася таксама ў Львоў, дзе ўсклала кветкі да помніка  львоўскім прафэсарам, забітым гітлераўцамі падчас Другой сусьветнай  вайны.
ІАР ПР/нг