Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве выступіць Аркестар Узброеных сілаў Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.06.2017 13:31
Беларускія вайсковыя музыкі выступяць на варшаўскім Фэстывалі ваенных аркестраў.
photo: Festiwal Orkiestr Wojskowych

23-25 чэрвеня пройдзе чацьвёрты Фэстываль ваенных аркестраў Варшава 2017. У сёлетнім мерапрыемстве прымуць удзел аркестры з Беларусі і Грэцыі. Першы канцэрт пройдзе ў Амфітэатры парку Савіньскага ў мікрараёне Воля, другі ў парку Каралеўскія лазенкі. Кульмінацыйным момантам фэстывалю будзе галя-канцэрт у залі «Торвар». У нядзелю, 25 чэрвеня, там выступяць найлепшыя польскія і замежныя музыканты ў мундзірах, якія прымаюць удзел у міжнародных музычных фэстывалях у Польшчы і ў сьвеце.
Выступяць ваенныя аркестры з Уроцлава, Седльцаў, Дэмбліна, а таксама Рота ганаровай варты Войска польскага. Дадаткова на фэстывалі выступіць Аркестар Узброеных сілаў Беларусі. Ваенныя аркестры зайграюць ня толькі маршы, але і забаўляльную клясыку –рока, сьвінг, блюз, джаз, музыку з кінафільмаў.
Камандаваньне гарнізону Варшавы ладзіць фэстываль чацьвёрты год запар. У мінулым годзе на фэстываль прыйшло амаль 2 тысячы слухачоў, а на сцэнах грала 400 музыкаў.
Аркестар Узброеных сілаў Беларусі выступіць у суботу, 24 чэрвеня, а 18 гадзіне ў Каралеўскіх лазенках і ў нядзелю, 25 чэрвеня, на галя-канцэрце ў залі «Торвар». Пачатак а 16 гадзіне.
Уваход на ўсе канцэрты бясплатны.

23-25 чэрвеня пройдзе чацьвёрты Фэстываль ваенных аркестраў «Варшава-2017». У сёлетнім мерапрыемстве прымуць удзел аркестры зь Беларусі й Грэцыі. Першы канцэрт пройдзе ў Амфітэатры парку Савіньскага ў мікрараёне Воля, другі - у парку Каралеўскія лазенкі. Кульмінацыйным момантам фэстывалю будзе галя-канцэрт у залі «Торвар». У нядзелю, 25 чэрвеня, там выступяць найлепшыя польскія й замежныя музыканты ў мундзірах.

На фэстывалі вайсковых аркествраў у Варшаве выступяць музыканты з Уроцлава, Седльцаў, Дэмбліна, а таксама Рота ганаровай варты Войска польскага. Акрамя таго, на фэстывалі выступіць Узорна-паказальны аркестар Узброеных сілаў Беларусі. Ваенныя аркестры зайграюць ня толькі маршы, але й забаўляльную й клясычную музыку: рок, сьвінг, блюз, джаз, музыку з кінафільмаў.

Камандаваньне гарнізону Варшавы ладзіць фэстываль чацьвёрты год запар. У мінулым годзе на яго прыйшлі амаль 2 тысячы слухачоў, а на сцэнах грала 400 музыкаў. Аркестар Узброеных сілаў Беларусі выступіць у суботу, 24 чэрвеня, а 18 гадзіне ў Каралеўскіх лазенках і ў нядзелю, 25 чэрвеня, на галя-канцэрце ў залі «Торвар». Пачатак а 16 гадзіне. Уваход на ўсе канцэрты бясплатны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт