Logo Polskiego Radia
Print

Сымбаль „Ціхацёмных” зьмешчаны на польскім Боінгу 787

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.06.2017 17:11
LOT падкрэсьлівае, што гэта спосаб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за незалежную Польшчу.
Boeing-787 Dreamliner LOT Boeing-787 Dreamliner LOT BriYYZ/flickr.com

Сымбаль „Ціхацёмных” зьмешчаны на польскім Боінгу 787
LOT падкрэсьлівае, што гэта спосаб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за незалежную Польшчу.
Найноўшы Boeing 787 Dreamliner у флёце польскай авіякампаніі LOT будзе нагадваць пра „Ціхацёмных”. Сымбаль элітарнага падразьвяленьня дэсантнікаў Арміі Краёвай быў зьмешчаны на корпусе машыны.
Марыюш Блашкевіч (Mariusz Błaszkiewicz) з управы LOT падкрэсьлівае, што гэта спосаб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за незалезную Польшчу. Ён дадаў, што гэта выдатная форма прасоўваньня гісторыі Польшчы.
Старшыня Фонду імя „Ціхацёмных” дэсантнікаў Арміі Краёвай Богдан Равіньскі (Bogdan Rowiński) спадзяецца, што дзякуючы гэтай ініцыятыве, многія людзі ва ўсім сьвеце пазнаёмяцца з важнай часткай польскай гісторыі. Ён дадаў, што самалёт будзе лётаць у найбуйнейшыя аэрапорты ў сьвеце й прасоўваць важныя для Польшчы каштоўнасьці.
„Ціхацёмныя” – гэта польскія жаўнеры, якія абучаліся ў Вялікабрытаніі й выконвалі спэцыяльныя заданьні па дывэрсіі, сабатажы, выведцы. Пачаткова дэсантнікаў высылалі ў Польшчу зь Вялікабрытаніі, а потым з базы ў Італіі. Усе ціхацёмныя былі добраахвотнікамі.
аз

Найноўшы Boeing 787 Dreamliner у флёце польскай авіякампаніі LOT будзе нагадваць пра „Ціхацёмных” (Cichociemni). Сымбаль элітарнага падразьвяленьня дэсантнікаў Арміі Краёвай быў зьмешчаны на корпусе машыны.

Марыюш Блашкевіч (Mariusz Błaszkiewicz) з управы LOT падкрэсьлівае, што гэта спосаб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за незалежную Польшчу. Ён дадаў, што гэта выдатная форма прасоўваньня гісторыі Польшчы.

Старшыня Фонду імя „Ціхацёмных” дэсантнікаў Арміі Краёвай Богдан Равіньскі (Bogdan Rowiński) спадзяецца, што дзякуючы гэтай ініцыятыве, многія людзі ва ўсім сьвеце пазнаёмяцца з важнай часткай польскай гісторыі. Ён дадаў, што самалёт будзе лётаць у найбуйнейшыя аэрапорты ў сьвеце й прасоўваць важныя для Польшчы каштоўнасьці.

„Ціхацёмныя” – гэта польскія жаўнеры, якія абучаліся ў Вялікабрытаніі й выконвалі спэцыяльныя заданьні па дывэрсіі, сабатажы, выведцы. Пачаткова дэсантнікаў высылалі ў Польшчу зь Вялікабрытаніі, а потым з базы ў Італіі. Усе ціхацёмныя былі добраахвотнікамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт