Logo Polskiego Radia
Print

Як будучы эўраскептыкам атрымліваць грошы з Эўразьвязу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.06.2017 08:40
Януш Корвін-Мікэ - найбагацейшы дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад Польшчы.
Януш Корвін-МікэЯнуш Корвін-Мікэpolskieradio.pl

Папулярная газэта Super Express, якая залічваецца да катэгорыі “жоўтай прэсы”, піша пра скандальна вядомага польскага лібэральна-кансэрватыўнага палітыка Януша Корвіна-Мікэ. Ён – вялікі праціўнік Эўразьвязу, хоць сам зьяўляецца дэпутатам Эўрапарлямэнту.

Газэта піша, што маёмасьць Корвіна-Мікэ ацэньваецца прыкладна ў 2 млн эўра, а ў мінулым годзе ў Эўрапейскім парлямэнце ён зарабіў ажно 100 тыс. эўра. Super Express зьвяртае ўвагу на тое, што на сёньняшні дзень палітык – найбагацейшы сярод эўрадэпутатаў ад Польшчы.

Газэта пры гэтым інфармуе сваіх чытачоў пра тое, што кожны месяц эўрадэпутат атрымлівае зарплату ў памеры 7 тыс. эўра плюс 4 тыс. эўра камандзіровачных ды на пакрыцьцё іншых выдаткаў. У суме гэта ажно 11 тыс. эўра, паведамляе пэрыядычнае выданьне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт