Экспэрт: Рашэньне АПЭК карыснае для кіроўцаў
Арганізацыя вырашылі прадоўжаны на дзевяць месяцаў цяперашнія абмежаваньні па здабычы сыравіны.
Рашэньне Арганізацыі краінаў-экспартэраў нафты, АПЭК, карыснае для кіроўцаў. Нагадаем, краіны-члены арганізацыі вырашылі прадоўжаны на дзевяць месяцаў цяперашнія абмежаваньні па здабычы сыравіны. Дзейнае паразуменьне па гэтай справе заканчваецца напрыканцы чэрвеня.
Галоўны эканаміст банку Societe Generale Яраслаў Янэцкі (Jarosław Janecki) тлумачыць, што падзеньне цэнаў на нафту вынікае зь менш жорсткага стаўленьне АПЭК, чым спадзяваліся экспэрты.
„Хоць меншая здабыча нафты павінна выклікаць рост цаны. Аднак паколькі ўсе спадзяваліся большых абмежаваньняў, то нечаканае рашэньне аб захаваньні цяперашняга памеру здабычы прычынілася да падзеньня цэнаў на сыравіны”, - паясьняе Яраслаў Янэцкі.
Тым ня менш спэцыяліст перасьцерагае, што зьніжэньне коштаў на нафту можа мець часовы характар і, хутчэй за ўсё, яны вернуцца на ранейшы ўзровень.
Сёньня барэль эўрапейскай нафты Brent каштуе 51 даляраў ЗША. У сваю чаргу за барэль амэрыканскай нафту WTI трэба заплаціць 49 даляраў ЗША.
аз
Рашэньне Арганізацыі краінаў-экспартэраў нафты, АПЭК, карыснае для кіроўцаў. Нагадаем, краіны-члены арганізацыі вырашылі прадоўжыць на дзевяць месяцаў цяперашнія абмежаваньні па здабычы сыравіны. Дзейнае паразуменьне па гэтай справе заканчваецца напрыканцы чэрвеня.
Галоўны эканаміст банку Societe Generale Яраслаў Янэцкі (Jarosław Janecki) тлумачыць, што падзеньне цэнаў на нафту вынікае зь менш жорсткага стаўленьня АПЭК, чым спадзяваліся экспэрты.
„Меншая здабыча нафты павінна выклікаць рост цаны. Аднак, паколькі ўсе спадзяваліся большых абмежаваньняў, то нечаканае рашэньне аб захаваньні цяперашняга памеру здабычы прычынілася да падзеньня цэнаў на сыравіну”, - паясьняе Яраслаў Янэцкі.
Тым ня менш, спэцыяліст перасьцерагае, што зьніжэньне коштаў на нафту можа мець часовы характар і, хутчэй за ўсё, яны вернуцца на ранейшы ўзровень.
Сёньня барэль эўрапейскай нафты Brent каштуе 51 даляр ЗША. У сваю чаргу за барэль амэрыканскай нафты WTI трэба заплаціць 49 даляраў ЗША.
аз