Міністар абароны ўдзельнічае ў цырымоніі прысягі жаўнераў ТА
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
21.05.2017 15:54
Антоні Мацярэвіч адзначыў, што Тэрытарыяльная абарона ня можа замяніць армію, яна яе толькі дапаўняе.
PAP/Wojciech Pacewicz
Сёньня пачынаецца дзейнасьць войскаў тэрытарыяльнай абароны – заявіў міністар абароны Антоні Мацярэвіч. У Беластоку міністар прысутнічаў на цырымоніі першай прысягі жаўнераў гэтай вайсковай структуры.
Антоні Мацярэвіч адзначыў, што Тэрытарыяльная абарона ня можа замяніць армію, яна яе толькі дапаўняе. Па ягоных словах, новая групоўка ангажуе мясцовае насельніцтва й павышае абароназдольнасьць краіны. «Досьвед сучасных пагрозаў, з якімі мы сустрэліся ў Грузіі, і якія назіраюцца ва Ўкраіне, паказвае, наколькі важным фактарам кожнай сучаснай арміі зьяўляецца тэрытарыяльная абарона», – сказаў міністар.
Падобныя ўрачыстасьці адбываюцца таксама ў іншых гарадах Польшчы – Любліне і Жэшаве.
ІАР ПР/нг