Logo Polskiego Radia
Print

Барацьба з карупцыяй у Польшчы ўзмацняецца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.03.2017 15:12
Паводле паліцыі, барацьба з гэткага віду злачыннасьцю стала больш эфэктыўнай.
Photo: Chris Potter/flickr.com/Commercial use allowed

Карупцыя сярод польскіх чыноўнікаў
Паводле паліцыі, барацьба з гэткага віду злачыннасьцю стала больш эфэктыўнай.
У 2016 годзе паліцыя выявіла на 34% больш злачынстваў, зьвязаных са злоўжываньнем уладай з боку службовых асоб. Найбольш эфэктыўна змагаюцца з карупцыяй у Малапольшчы, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
Колькасьць злачынстваў, зьвязаных са злоўжываньнем службовымі паўнамоцтвамі, зарэгістраваных паліцыяй, павялічылася цягам апошніх 6 гадоў на 9 тысяч, то бок на 73%. Найбольш злоўжываньняў уладай з боку чыноўнікаў было зафіксавана ў Малапольскім (7870), Сілезкім (6211) і Мазавецкім (2221) ваяводзтвах.
Паводле паліцыі, барацьба з гэткага віду злачыннасьцю стала больш эфэктыўнай, паколькі яна была замацаваная як павелічэньнем чалавечых рэсурсаў, так і адпаведнымі юрыдычнымі нормамі.
Гаворка ідзе, між іншым, пра павелічэньне колькасьці працаўнікоў сьледчых групаў, якія займаюцца барацьбой з карупцыяй, пашырэньне іх апэратыўных магчымасьцяў, у тым ліку праслухоўваньне тэлефонных размоў і паляпшэньне супрацоўніцтва паміж паліцыяй і пракуратурай. Нагадаем, аддзелы па барацьбе з карыпцыяй былі сфармаваныя на ўзроўні раённых пракурораў. Вядуцца перамовы аб стварэньні нацыянальнай штаб-кватэры, якая каардынавала б працу ўсіх аддзелаў па барацьбе з карупцыяй у краіне.
Паводле Гражыны Капіньскай (Grażyna Kopińska) з Фундацыі Стэфана Баторыя, якая дасьледуе карупцыю ў краіне, апошнія дадзеныя сьведчаць пра тое, што альбо паліцыя працуе больш эфэктыўна, або яна сканцэнтравалася на выяўленьні менавіта гэтага віду злачынстваў. Экспэртка таксама зьвяртае ўвагу, што да выяўленьня злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі часта даходзіць падчас расьсьледаваньня буйных эканамічных скандалаў, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт