Польскі трактарны завод «Урсус» прадае свае трактары ў Замбію
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.03.2017 16:48
На афрыканскіх рынках польскі «Урсус» спаборнічае зь Менскім трактарным заводам.
Польскія трактвры ў ЭтыёпііPhoto: Maciej Rukasz/Ursus
Польскі трактарны завод «Урсус» падпісаў пагадненьне аб продажы трактароў і сельскагаспадарчых машын з Замбіяй. Кошт кантракту складае $100 млн даляраў. Чакаецца, што кампанія паставіць у гэтую афрыканскую краіну 2700 трактароў.
Акрамя трактароў, завод падпісаў з Замбіяй кантракт на пастаўкі 2,5 тысячы штук іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Паводле кантракту, у сталіцы гэтай краіны Лусака будзе пабудаваны завод па зборцы трактароў і паўстануць 10 пунктаў абслугоўваньня па ўсёй краіне.
Раней польскі буйнейшы трактарны завод падпісаў кантракты на продаж 5 тысяч трактароў у Танзанію й Этыёпію.
«Урсус» прадае сваю прадукцыю ў дзесятках краін сьвету, у тым ліку ў Чэхіі, Славакіі, Бэльгіі, Нідэрляндах, Славеніі, Харватыі, а таксама на скандынаўскіх і ўсходніх рынках.
– Мы з цікавасьцю пазіраем таксама на былыя савецкія рэспублікі: Казахстан, Узбэкістан, Таджыкістан і Кыргызстан – падкрэсьліваюць прадстаўнікі кампаніі.
На гэтых рынках польскі «Урсус» спаборнічае з Менскім трактарным заводам.
«Урсус» - гэта кампанія выключна з польскім капіталам. Яна мае свае заводы ў трох месцах: Добрэ Място паблізу Ольштына, Апаленіца блізу Познані і самы вялікі завод у Любліне.
яс
Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле