Польскія дарогі ўсё больш небясьпечныя
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
28.03.2017 14:07
Польшча знаходзіцца ў лідарах зьвязаўскіх краін, дзе ў ДТЗ памірае найбольшая колькасьць чалавек.
Ілюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/CC0 Public Domain
Пра гэта сьведчаць дадзеныя, агучаныя Эўрапейскай камісіяй за мінулы год.
Колькасьць сьмяротных ахвяр ДТЗ вырасла на 2% у параўнаньні з 2015 годам. Тым часам агулам у ЭЗ гэтая лічба на 2% зьменшылася. У мінулым годзе на дарогах у ЭЗ загінула 25 500 чалавек.
Самая небясьпечная сытуацыя пануе на дарогах у Баўгарыі, Румыніі і Латвіі. Польшча знаходзіцца на чацьвёртым месцы ў ЭЗ. Два гады таму краіна займала лепшае, шостае месца. Паводле дадзеных Эўрапейскай камісіі, у мінулым годзе ў Польшчы на дарогах загінула 79 чалавек на мільён жыхароў.
ав