Logo Polskiego Radia
Print

Польскія нацыяналісты выступаюць супраць таннай рабочай сілы з Украіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.03.2017 15:15
Радыкалы лічаць, што працаўнікі з Усходняй Эўропы пагаршаюць іх шанцы на рынку працы.
Photo: PAP/Rafał Guz

„Міграцыя з Усходняй Эўропы - пагроза для польскай нацыі” - гэта адзін зь лёзунгаў, якія зьявіліся падчас акцыі пратэсту, арганізаванай польскімі нацыяналістычнымі арганізацыямі ля Канцылярыі прэм’ера ў Варшаве. У акцыі прыняло ўдзел каля 30 чалавек.

Члены "Нацыянал-радыкальнага лягер" і "Ўсепольскай моладзі" зазначалім, што яны не згаджаюцца зь цяперашняй палітыкай польскага ўраду й Эўразьвязу, якія, на іх думку, адносяцца да ўкраінцаў як да таннай працоўнай сілы.

Прэс-сакратар асацыяцыі „Марш незалежнасьці” Дам'ян Кіта (Damian Kita) сказаў, што ў гэткай сытуацыі трацяць польскія працаўнікі, якія вымушаныя пагаджацца на нізкую заработную плату й канкурэнцыю з боку мігрантаў з Усходняй Эўропы.

Падобныя пратэсты прайшлі сёньня ў некалькіх гарадах Польшчы. Дам'ян Кіта запэўніваў, што дэманстрацыі не былі накіраваныя супраць імігрантаў, але супраць эўрапейскіх палітыкаў і карпарацый, якія на іх зарабляюць.

Падчас дэманстрацыі перад Канцылярыяй прэм’ера прадстаўнікі "Ўсепольскай моладзі" заявілі, што будуць зьвяртацца ў муніцыпалітэты, гарадзкія й ваяводзкія ўстановы з мэтай атрымаць праўдзівыя дадзеныя на тэму колькасьці грамадзян Украіны ў Польшчы.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт