Паркоўка ў Варшаве будзе каштаваць 2 эўра гадзіна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        16.03.2017 15:29
                    
                                 
                
                
                    Гэтак вырашыў міністар разьвіцьця й фінансаў Матэвуш Маравецкі.
                
                
                    
                         Photo: YouTube
Photo: YouTube
                     
                
                
                
               
                
                         Значна падаражэе паркоўка ў цэнтрах буйных польскіх гарадоў. У Варшаве першая гадзіна будзе каштаваць 2 эўра.
Гэта прапануе міністар разьвіцьця й фінансаў Матэвуш Маравецкі. У законах зьявіцца новая катэгорыя платнай паркоўкі: "зона паркоўкі ў цэнтры горада", дзе аплата можа тройчы перавышаць аплаты ў іншых раёнах. Гэта азначае, што гарадзкія ўлады могуць вызначыць плату 9 злотых, то бок 2 эўра за першую гадзіну паркоўкі. Другая і трэцяя гадзіна можа каштаваць яшчэ больш на 20%.
«Puls Biznesu» зазначае, што зьмены ўводзяцца дзеля экалёгіі, пешаходаў і веласіпедыстаў.
Акрамя Варшавы, закон ахоплівае такія гарады як Кракаў, Лодзь, Уроцлаў, Гданьск, Беласток, Люблін, Катавіцэ, Торунь.
Puls Biznesu/яс