У панядзелак пачынаецца конская выстаўка-кірмаш у Скарышэве
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        05.03.2017 11:55
                    
                                 
                
                
                    Няўрадавыя арганізацыі б’юць трывогу, што коні трапляюць адтуль у бойні паўднёвай Эўропы.
                
                
                    
                         flickr.com
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Гэта найстарэйшая й найбуйнейшая гэткага роду ярмарка ў Польшчы і адна з найбольшых у Эўропе.
Няўрадавыя арганізацыі б’юць трывогу, што на гэтым мерапрыемстве штогод парушаюцца правы жывёл, а коні трапляюць адтуль у бойні паўднёвай Эўропы.
Фонд «Віва» чакае, што ў новы закон аб абароне жывёл будзе ўнесена палажэньне, што конь не зьяўляецца жывёлай для забою.
«Шматлікія пэтыцыі ў гэтай справе падпісалі больш за адзін мільён палякаў. Такое рашэньне паставіла б Польшчу на першых месцах краін, якія клапоцяцца пра жывёл. Няма ніякіх аргумэнтаў супраць, таму што гэта невялікая галіна эканомікі. Коні часта прадаюцца без кантрактаў і дзяржава не атрымлівае ад гэтых зьдзелак падаткаў«, – зазначае старшыня фонду «Віва».
Акрамя Скарышэва ў цэнтральнай Польшчы, конскія кірмашы адбываюцца яшчэ ў некалькіх мясцовасьцях краіны.
Фонд «Тара» арганізаваў збор сродкаў праз Інтэрнэт. Мэтай зьяўляецца купля ўсіх коней на рынку ў Скарышеве.
яс