Logo Polskiego Radia
Print

Асобы з Картай паляка могуць атрымаць у Польшчы ПМЖ

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.02.2017 14:29
З пачатку году да паловы лютага амаль 2,4 тыс. асоб падалі заявы на пастаяннае месца жыхарства.

Палякі з-за ўсходняй мяжы масава вяртаюцца ў Польшчу – паведамляе «Gazeta Polska Codziennie». З пачатку году да паловы лютага амаль 2,4 тыс. асоб падалі заявы на атрыманьне пастаяннага месца жыхарства. Такую магчымасьць маюць людзі, якія маюць Карту паляка. Каб атрымаць такі дакумэнт, неабходна даказаць, што сярод продкаў былі палякі. Пасьля атрыманьня ПМЖ можна хадайнічаць за польскае грамадзянства. Працэдура працягваецца каля аднаго году. Паскорыць працэс можа толькі прэзыдэнт, прымаючы рашэньне аб прызнаньні грамадзянства.

Частка палякаў, якія хадайнічаюць за ПМЖ у Польшчы, паходзіць з Украіны, у тым ліку з тэрыторыі, ахопленай вайной. Раней эвакуацыя палякаў з Данбасу адбылася ў 2015 годзе, калі ў Польшчу пераехала больш за 350 чалавек. На Айчыне яны атрымалі дапамогу ў пошуках працы, жыльля і фінансавую падтрымку. Адзін з вялікіх вытворцаў мэблі поўнасьцю абставіў кватэры для 25 самых бедных сем’яў. З гэтай хвалі ўцекачоў ва Ўкраіну вярнулася толькі некалькі чалавек. Яны вырашылі, што ўсё ж такі ім лепш будзе вярнуцца да сваіх блізкіх і сяброў, якія засталіся ва Ўкраіне. А рэшта абжылася ўжо ў Польшчы, многія хутка знайшлі працу.

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт