У Варшаве ўручаныя прэміі імя Віктара Івашкевіча
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        26.02.2017 15:55
                    
                                 
                
                
                    Ляўрэатамі прэміі "Хартыі'97" сталі чацьвёра беларусаў - людзі з розных сфэр дзейнасьці.
                
                
                    
                         Адам Завальня Радыё Рацыя
Адам Завальня Радыё Рацыя
                     
                
                
                
               
                
                         У Варшаве ўручылі Нацыянальныя прэміі за абарону правоў чалавека. Сёлета  ляўрэатамі сталі чацьвёра чалавек з розных сфэр дзейнасьці. Сярод іх –  журналіст, добраахвотнік, эканаміст і музыка.
Усіх гэтых людзей  зьвязвае нязломнасьць у прынцыпах і адданасьць Бацькаўшчыне, гаворыць  галоўны рэдактар «Хартыі'97» Натальля Радзіна: «Узнагародзілі Ягора Марціновіча  – журналіста «Нашай Нівы». На мінулых парлямэнцкіх выбарах Ягор выкрыў  масавыя фальсыфікацыі на выбарчых участках. Леанід Злотнікаў  узнагароджваецца, бо гэта вельмі прынцыповы эканаміст. У Беларусі нават  эканамісты павінны мець прынцыпы, каб казаць праўду пра тое, што  адбываецца ў беларускай эканоміцы. Вадзім Кабанчук – гэта беларускі добраахвотнік, які сёньня ваюе ва Ўкраіне. А Ігар Варашкевіч – гэта сапраўдная зорка беларускай музыкі, ён застаецца рыцарам беларускага адраджэньня і прыкладам для людзей культуры».
На цырымоніі адзначэньня прысутнічалі прадстаўнікі польскай эліты. У прыватнасьці, Вадзіму Кабанчуку ўзнагароду ўручыў Збігнеў Буяк – адзін з заснавальнікаў легендарнай польскай «Салідарнасьці».
Нацыянальная прэмія за  абарону правоў чалавека была заснаваная «Хартыяй’97» у 1998 годзе. З  2013-га году прэмія носіць імя аднаго зь лідараў беларускага адраджэньня  Віктара Івашкевіча.
Паводле Радыё Рацыя/нг