Logo Polskiego Radia
Print

З праблемамі сутыкнулася буйнейшая суднаверф Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.02.2017 17:56
Нарвэская кампанія «Siem Offshore» не разьлічылася за два судны-плятформы.
photo:trojmiasto.pl

З праблемамі сутыкнулася буйнейшая суднаверф Польшчы. З-за спазьненьня ў будаўніцтве й зьменаў на рынку верф «Remontowa Shipbuilding» (RSB) у Гданьску засталася з чатырма спэцыялізаванымі суднамі. Судаўладальнікі ня хочуць іх забіраць. Гданьская суднаверф лічыцца лідарам у будаўніцтве суднаў, прызначаных для здабычы карысных выкапняў у моры. Рэалізуе таксама заказы на ваенныя караблі.

Нарвэская кампанія «Siem Offshore» не разьлічылася за два судны-плятформы. Прычынай сталі спазьненьні. Па кантракту чатыры судны павінны быць гатовыя да паловы 2016 году. Амаль год па сканчэньні тэрміну судаўладальнік адмовіўся забраць два судны. Сярэдні кошт аднаго складае 44 млн даляраў.

Чаму верф не пасьпела зрабіць іх своечасова? «Gazeta Wyborcza» высьветліла, што завод набраў надта многа заказаў. Спазьненьне дало арматару права адмовіцца ад кантракту. Зрэшты, арматару гэта было на руку, бо ў галіне здыбычы марскіх выкапняў пануе крызыс.

Другі спынены кантракт датычыць пяці кантэйнэрных арктычных суднаў, якія павінны былі абслугоўваць трасу ў паўночную Грэнляндыю. Усе судны павінны быць аддадзены да паловы 2015 году.

Гданьская верф спрабуе прадаць судны іншым уладальнікам, а фінансавыя страты імкнецца выраўняць выпускаючы новыя акцыі прадпрыемства.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт