Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда ўзнагародзіў Станіслава Дзівіша Ордэнам Белага Арла

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2017 14:21
Сёньня месца Станіслава Дзівішана нa пасадзе мітрапаліта Кракава заняў арцыбіскуп Марэк Ендрашэўскі.
Photo: PAP/Jacek Bednarczyk

У катэдры на Вавэлі адбыўся інгрэс (урачысты ўваход) арцыбіскупа Марэка Ендрашэўскага (Marek Jędraszewski). Такім чынам каталіцкі герарх афіцыйна ўступіў на пасаду мітрапаліта Кракава.

У сьнежні Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Ендрашэўскага мітрапалітам Кракава. На гэтым пасадзе ён замяніў кардынала Станіслава Дзівіша (Stanisław Dzuiwisz), які выходзіць на пэнсію.

Станіслаў Дзівіш выконваў функцыю мітрапаліта Кракава на працягу 11 гадоў. Раней ён бы адным зь бліжэйшых супрацоўнікаў сьвятога Папы рымскага Яна Паўла ІІ.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў ордэнам Белага Арла кардынала Станіслава Дзівіша. Цырымонія адбылася ў Кракаве. Гэта найстарэйшая й найвышэйшая ўзнагарода Рэчы Паспалітай, а пазьней Польшчы, якой узнагароджваюць за выбітныя цывільныя й вайсковыя заслугі як у часы міру, так і вайны.

Арцыбіскупу Марэку Ендрашэўскаму 67 гадоў. Цягам чатырох апошніх гадоў ён выконваў функцыю арцыбіскупа мітрапаліта Лодзі. З 2014 году зьяўляецца таксама намесьнікам старшыні Канфэрэнцыі польскіх біскупаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт