Крэсы ў абʼектыве фотаапарату
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        03.01.2017 14:07
                    
                                 
                
                
                    Новы цыкл выставаў, арганізаваных Домам сустрэч з гісторыяй.
                
                
                    
                         Foto: dsh.waw.pl
Foto: dsh.waw.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Сем фатографаў зь дзевятнаццатага і дваццатага стагодзьдзя, якія ўвекавечылі на сваіх фотаздымках багаты й каляровы сьвет памежжа другой Польскай рэспублікі – Віленскі край, Палесьсе, Падольле – стануць героямі новага цыклу выставаў і сустрэч, якія ладзіць варшаўскі Дом сустрэч з гісторыяй. Выставы пачнуцца ў студзені.
Найбольшай групай абʼектаў у выстаўленай калекцыі сталі выявы розных тыпаў – ад невялікіх аматарскіх здымкаў па прафэсійныя, вялікія фатаграфіі, зробленыя на кардоне, па здымкі з тагачасных фотастудый і паштоўкі.
Ідэя выставы палягае на тым, каб стварыць вялікую калекцыю, прысьвечаную Крэсам. Яна ўключае ў сябе матэрыялы зь некалькіх соцень вёсак і мястэчак ад узьбярэжжа Балтыйскага мора па Карпаты і Букавіну.
ПР/юл