Logo Polskiego Radia
Print

Участак у Ціхім акіяне можа даць Польшчы $130 млд

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.12.2016 13:07
Участак, велічынёю ў чвэрць тэрыторыі Польшчы, знаходзіцца ў Ціхім акіяне 1000 міл на захад ад Мэксыкі.

Гэтую тэрыторыю Польшча атрымала ў спадчыну ад Польскай Народнай Рэспублікі.

Польшчы належыць каля 75 тысяч квадратных мэтраў у Ціхім акіяне. Натуральная сыравіна на гэтай тэрыторыі можа быць вартая нават $130 млд. Аднак пакуль яшчэ вучоныя не знайшлі мэтад, якім можна здабываць сыравіну з дна акіяну.

Участак зьяўляецца часткай міжнароднай зоны «Clarion-Clipperton», а Польшча стала яе ўладальніцай у1987 годзе. Эксплюатацыйныя работы на гэтай тэрыторыі вядуцца ў рамках арганізацыі «Interoceanmetal».

Іншыя чальцы «Interoceanmetal» - гэта Расея, Куба, Чэхія, Славаччына і Балгарыя, якія атрымалі тэрыторыю на дне Ціхага акіяну ад Савета эканамічнай узаемадапамогі з камуністычных часоў.

Вядучую ролю ў арганізацыі выконвае Польшча, офіс «Interoceanmetal» знаходзіцца ў Шчэціне, а дырэктарам зьяўляецца паляк Томаш Абрамоўскі.

На здабычу з дна акіяну неабходна атрымаць дазвол Міжнароднай арганізацыі марскога дна (анг. ISA)

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт