„Польскі варыянт” – супольны праект польскага і ўкраінскага радыё
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.12.2016 11:39
Інфармацыйна-публіцыстычны блёк рыхтуюць журналісты Ўкраінскай сэкцыі Польскага радыё.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Кожную раніцу на хвалі ўкраінскага Грамадзкага радыё можна паслухаць перадачы „Польскі варыянт”. Гэта паўгадзінны інфармацыйна-публіцыстычны блёк, які рыхтуюць у Варшаве журналісты Ўкраінскай сэкцыі Польскага радыё. Інфармацыя з Польшчы, гэта для ўкраінцаў прывабны прадукт.
Перадачу можна слухаць у Кіеве, Днепрапятроўску, але й, напрыклад, у многіх месцах у Данбасе.
Галоўны рэдактар украінскага Грамадзкага радыё Кірыл Лукарэнка пераконвае, што ўкраінскія слухачы зацікаўлены ў інфармацыі з Польшчы.
„Польшча – гэта важная для Ўкраіны краіна, а тое, што ў ёй адбываецца непасрэдна датычыць таксама ўкраінцаў”, - кажа журналіст.
Ён дадае, што для ўкраінцаў важная польская пэрспэктыва агляду міжнародных падзеяў, у тым ліку, паведамленьні ад карэспандэнтаў з усяго сьвету, якія працуюць для польскай грамадзкай радыёстанцыі.
„Польскі варыянт” закранае таксама тэмы, датычныя польска-ўкраінскіх адносін. Перадача трансьлюецца штодзённа а 7-й раніцы паводле ўкраінскага часу.
аз