Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы зарэгістраваныя тры выпадкі захворваньня птушыным грыпам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.12.2016 19:21
Выпадкі захворваньня выкрытыя ў Любускім ваяводзтве на захадзе Польшчы.
www.pixabay.com

У Польшчы зарэгістраваныя тры выпадкі захворваньня птушыным грыпам. Яны выкрытыя ў Любускім ваяводзтве на захадзе Польшчы. Апошні раз вірус тыпу H5N8 вэтэрынары выявілі на фэрме ў мясцовасьці Плоніца. Хворыя птушкі знаходзіліся сярод тысяч іншых гусей. Усіх прыйшлося адправіць на забой з наступнай утылізацыяй.

Вэтэрынары заклікаюць фэрмэраў выконваць правілы бясьпекі. Чалавек таксама можа стаць разносчыкам захворваньня пасьля кантакту зь дзікімі птушкамі, – нагадваюць спэцыялісты. Прычынай распаўсюджваньня птушынай хваробы таксама можа быць сэзонная міграцыя птушак, якія могуць пераносіць вірус.

Птушыны грып сыстэматычна зьяўляецца таксама ў Нямеччыне, Вугоршчыне й Паўднёвай Карэі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт