Кіроўная партыя правяла маніфэстацыю ў гадавіну ваеннага становішча (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.12.2016 20:04
Яраслаў Качыньскі: Камунізм быў палітычнай сыстэмай, якая парушала асноўныя правы грамадзян.
Прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла й Яраслаў КачыньскіPAP/Radek Pietruszka
Сёньня ў 35-ю гадавіну ўвядзеньня ўладамі Польскай Народнай Рэспублікі ваеннага становішча кіроўная партыя «Права й справядлівасьць» правяла маніфэстацыю на плошчы Трох Крыжоў у Варшаве. У ёй удзел прынялі старшыня партыі Яраслаў Качыньскі, прэм’ер-міністар Бэата Шыдла, дзеячы антыкамуністычнай апазыцыі, у тым ліку дзеячы-жанчыны, узнагароджаныя сёньня прэзыдэнтам Анджэем Дудам.
Выступаючы перад прысутнымі Яраслаў Качыньскі падкрэсьліў, што неабходна захоўваць памяць пра падзеі 35-гадовай даўніны. Ён зазначыў, што камунізм быў палітычнай сыстэмай, якая парушала асноўныя правы грамадзян. Паводле Качыньскага, ня ўсіх службоўцаў удалося прыцягнуць да адказнасьці за ўвядзеньне ваеннага становішча. Ён сказаў, што гэта неабходна зрабіць сёньня й зазначыў, што цяперашнія ўлады краіны гэта зробяць.
вс
PAP/Radek Pietruszka
PAP/Radek Pietruszka