Сёньня - дзень адкрытых дзьвярэй парлямэнту Польшчы (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        11.11.2016 16:36
                    
                                 
                
                
                    У Дзень незалежнасьці Польшчы парлямэнт краіны адкрыў свае дзьверы для ўсіх жадаючых.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У Дзень незалежнасьці Польшчы, 11 лістапада, парлямэнт краіны адкрыў свае дзьверы для ўсіх жадаючых. Госьці маглі ўбачыць Сэйм (ніжэйшая палата) і Сэнат (верхняя).
Наведвальнікам паказалі інтэр'ер парлямэнту, галоўны хол, Калённую залю, галерэі, залі пасяджэньняў Сэйму й Сэнату Польшчы. 
Будынак польскага парлямэнту быў здадзены ў эксплюатацыю ў 1928 годзе.
Наведаць парлямэнт Польшчы мог кожны, хто меў пры сабе дакумэнт са здымкам.
вс
фота: PAP/Rafał Guz