Ці ліквідацыя гімназій патрэбная Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        08.10.2016 11:56
                    
                                 
                
                
                    Муніцыпальныя органы на зьмены выдаткуюць звыш мільярда злотых. 
                
                
                    
                         photo: pixabay.com/Creative Commons CC0
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0 
                     
                
                
                
               
                
                         «Gazeta Wyborcza» піша пра рэвалюцыю ў адукацыйнай сыстэме Польшчы. Муніцыпальныя органы на ліквідацыю гімназій выдаткуюць звыш мільярда злотых. Тысячы настаўнікаў і дырэктараў страцяць працу. Бацькоў чакаюць цэлыя гады няўпэўненасьці – дзе будуць вучыцца іх дзеці, хто і чаго будзе іх вучыць.
Аднак самая высокая цана чакае вучняў. Важна ня толькі тое, што яны будуць вучыцца па падручніках, напісаных на калене і што будуць іх вучыць настаўнікі, працуючыя ў некалькіх школах. Галоўнае тое, што школьнікі ня змогуць атрымаць адукацыі ХХІ стагодзьдзя. У плянах партыі «Права і справядлівасьць» – пашырэньне ўрокаў гісторыі, за кошт прыродазнаўства ды інфарматыкі, а менавіта гэтыя прадметы вучаць інавацыйнасьці і крытычнага мысьленьня, вельмі важных у сёньняшнім сьвеце.
Польскай школе патрэбныя зьмены. Неабходна разьвіваць навучаньне замежных моваў, інфарматыкі, уменьне працаваць у групе, крытычнае мысьленьне. Клясы маглі б быць меншыя, а настаўнікаў трэба лепш рыхтаваць да прафэсіі. Ліквідацыя гімназій не прынясе карысьці дзецям. Ня дасьць ім лепшай адукацыі, а Польшчу ня зробіць лепшай.
Gazeta Wyborcza/нг