Logo Polskiego Radia
Print

Ня ўсе крамы прытрымліваюцца забароны на гандаль у сьвяты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.09.2016 16:37
Інспэкцыя працы падвяла вынікі кантролю, праведзенага ў Польшчы 15 жніўня.
Photo: pixabay.com

Кожная пятая кантраляваная крама парушыла забарону на гандаль у сьвяточныя дні. Пра гэта сьведчаць вынікі кантролю, які інспэктары працы правялі 15 жніўня, то бок у сьвята Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны й Сьвята Войска Польскага.

Галоўны інспэктар працы Роман Гедройць (Roman Giedrojć) адзначыў, што кантролем былі ахопленыя 580 гандлёвых кропак, то бок 26 буйных і 554 невялікіх.

Чыноўнік дадаў, што многія прадпрымальнікі праігнаравалі забарону, нягледзячы на тое, што СМІ папярэджвалі пра акцыю Інспэкцыі працы.

Нагадаем, у сьвяты за прылаўкам у польскіх крамах можа стаяць толькі ўладальнік крамы або асоба, якая падпісала адмысловую дамову на гэты дзень і не зьяўляецца супрацоўнікам крамы. За парушэньне закону пагражае штраф.

Інспэктары ня выявілі ніякіх парушэньняў па працаўладкаваньні замежнікаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт