Logo Polskiego Radia
Print

Польскія камэры будуць назіраць за космасам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.08.2016 12:39
Польскія навукоўцы бяруць удзел у эўрапейскім праекце NEOSTED.
Foto: pixabay.com

Мэтай дадзенай ініцыятывы зьяўляецца выяўленьне пагроз з космасу, то бок касьмічных аб’ектаў, арбітальнага сьмецьця, якія могуць сутыкнуцца з Зямлёю, што паставіць пад пагрозу жыцьці жыхароў нашай плянэты.

У рамках праекту створаныя касьмічныя абсэрваторыі, дзе будуць працаваць звышсучасныя тэлескопы, якія дзейнічаюць паводле прынцыпу "вока мухі”. Кожны зь іх падзеліць неба на некалькі незалежных прамянёў, сыгнал зь якіх будзе паступаць на сыстэму камэр, якія вырабляе польская кампанія Creotech Instruments. Кожны з тэлескопаў будзе працаваць з модулямі ад 8 па 16 такіх камэр.

Праект NEOSTED зьяўляецца часткай больш шырокай праграмы Эўрапейскага касьмічнага агенцтва, прысьвечанай назіраньню за космасам. Тэставая частка праекта павінна быць запушчана прыканцы наступнага года. Канчаткова сыстэма будзе працаваць у кругласутачным рэжыме ды ахопліваць увесь зямны небасхіл.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт