Тэрмінал у Сьвінавуйсьці прыме сёлета яшчэ 4 танкеры з мэтанам
                
                    
                        Polskie Radio
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        09.08.2016 16:05
                    
                                 
                
                
                    Учора скончылася разгрузка шостага танкера з мэтанам, які прыбыў з Катара. 
                
                
                    
                         Photo: M. Śmiarowski/KPRM/flickr.com/Commercial use allowed
Photo: M. Śmiarowski/KPRM/flickr.com/Commercial use allowed 
                     
                
                
                
               
                
                         Да канца года 4 танкеры даставяць звадкаваны газ у тэрмінал СПГ імя прэзыдэнта Леха Качыньскага ў Сьвінавуйсьці. Учора скончылася разгрузка шостага танкера з мэтанам, які прыбыў з Катара. На працягу ўсяго 2016 года газапорт прыме 10 танкераў.
Прэс-сакратар тэрмінала Томаш Петрасіньскі паведаміў, што праз тэрмінал у сетку паступіла каля 400 мільёнаў кубічных мэтраў газу.
Томаш Петрасіньскі: Пастаўленая сыравіна спачатку праходзіць працэс рэгазыфікацыі: пераводзіцца з вадзянога стану ў газавы й перадаецца ў рэспубліканскую газавую сетку. Газ, прайшоўшы праверку на вымяральнай станцыі, непасрэдна запампоўваецца ў газаправод Свінавуйсьце-Шчэцін, адкуль праз сыстэму «Gaz System» разьмяркоўваецца да кліентаў.
Газ з першых двух паставак быў прызначаны для астуджэньня й запуску ўстаноўкі. Наступныя пастаўкі ўжо зьяўляюцца камэрцыйнымі.
У цяперашні час тэрмінал у Сьвінавуйсьці можа прымаць каля 5 млрд кубамэтраў газу ў год. Гэта прыкладна 1/3 штогадовага попыту на газ у Польшчы.
 
яс