Качыньскі: Польшча ня будзе прымаць уцекачоў і ўводзіць эўра
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        28.07.2016 17:31
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта лідар правакансэрватыўнай кіроўнай партыі заявіў у інтэрвію нямецкай газэце Bild.
                
                
                    
                         Яраслаў Качыньскі.Photo: Piotr Drabik/flickr.com/Commercial use allowed
Яраслаў Качыньскі.Photo: Piotr Drabik/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                         Польшча ня будзе ані прымаць уцекачоў з Блізкага ўсходу, ані ўводзіць валюту эўра – заявіў старшыня польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі ў інтэрвію нямецкай газэце Bild.
Яраслаў Качыньскі абверг абвінавачаньні ў дэмантажу дэмакратычных інстытутаў у Польшчы. На яго думку, дэмакратыя была пад большай пагрозай у часы, калі прэм’ерам быў адзін з лідараў цэнтраправай партыі «Грамадзянская плятформа» Дональд Туск. Качыньскі заявіў, што яго «сьмешаць абвінавачаньні ў правядзеньні дзяржаўнага перавароту ў Польшчы».
Камэнтуючы выхад Брытаніі з эўрапейскага зьвязу, кіраўнік польскай кансэрватыўнай партыі заявіў, што Эўразьвяз цяпер павінен зьменшыць цэнтралізацыю ды бюракратызм. Таксама Яраслаў Качынскі выказаў меркаваньне, што найбольш карыснай для Польшчы будзе перамога на будучых парлямэнцкіх выбарах у Нямеччыне цяперашняй канцлер Ангелы Мэркель.
IAR/ап