Logo Polskiego Radia
Print

Міністар культуры ўручыў дыплёмы ляўрэатам праграмы «Gaude Polonia»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.07.2016 18:02
Праект прызначаны для маладых творцаў з Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы да 40 гадоў, у першую чаргу зь Беларусі і Ўкраіны.
photo: www.granty-na-badania.com

Міністар культуры Польшчы ўручыў дыплёмы ляўрэатам 15-й стыпэндыяльнай праграме «Gaude Polonia». Урачыстасьць прайшла ў Варшаве.

Праект прызначаны для маладых мастакоў з Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы ва ўзросьце да 40 гадоў, у першую чаргу зь Беларусі і Ўкраіны.

Сёлета на ўдзел у праграме падало заяўкі амаль 300 кандыдатаў, а стыпэндыі атрымалі 50 чалавек.

Міністар культуры Пётр Гліньскі зазначыў у размове з Польскім радыё, што праграма «Gaude Polonia» накіраваная на разьвіцьцё міжнароднага супрацоўніцтва.

Ён адзначыў, што праграма важная ня толькі для індывідуальнага разьвіцьця асобы, але й для супрацоўніцтва з краінамі, якія мелі й маюць складаную гісторыю, у якой маладыя выбітныя творцы не заўсёды маюць магчымасьць праявіць свае таленты ў поўнай меры.

Міністар падкрэсьліў, што цесная інтэграцыя з нашымі суседзямі ўпісываецца ў нацыянальны інтарэс Польшчы, а «культурная прастора ёсьць тым, дзе такое супрацоўніцтва можа быць рэалізавана на аснове поўнай свабоды», – падкрэсьліў намесьнік Гліньскі.

Каардынатарам стыпэндыяльнай праграмы «Gaude Polonia» зьяўляецца Нацыянальны культурны цэнтар.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт