Logo Polskiego Radia
Print

Сустрэча маладых каталікоў-палякаў з розных краін

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.07.2016 16:06
Кангрэс адбываецца перад Сусьветнымі днямі моладзі, яго ўдзельнікі падключацца да лякальных мерапрыемстваў.
www.pixabay.com/CC0

Прыкладна 350 маладых чалавек, у тым ліку каля 100 з усходу, прыме ўдзел у Сусьветным кангрэсе палянійнай моладзі. Сустрэча пачынаецца сёньня ў Варшаве і працягнецца да 20 ліпеня. Кангрэс адбываецца перад Сусьветнымі днямі моладзі, яго ўдзельнікі падключацца да лякальных мерапрыемстваў, а пазьней паедуць на сустрэчу з папам рымскім у Кракаве.

На кангрэс запрошаны лідары пастырскіх калектываў з усяго сьвету, - адзначыў старшыня Камісіі польскага эпіскапату па справах палякаў за мяжою біскуп Веслаў Леховіч. Арганізатары хацелі б, каб пасьля мерапрыемства моладзь больш актыўна ўключалася ў працу ў сваіх прыходах.

Адным з арганізатараў кангрэсу зьўяляецца Каталіцкая асацыяцыя моладзі.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт