Logo Polskiego Radia
Print

Польскі рэжысёр атрымае статуэтку Залатога Льва Канскага фэстывалю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.07.2016 16:20
Ежы Скалімоўскі атрымае статуэтку Залатога Льва падчас 73-га Міжнароднага Канскага фэстывалю.
Ежы Скалімоўскі (у касьцюме) на кінафэстывалі ў Вэнэцыі (2010 год) Ежы Скалімоўскі (у касьцюме) на кінафэстывалі ў Вэнэцыі (2010 год) commons.wikimedia.org/Public Domain

Польскі рэжысёр Ежы Скалімоўскі (Jerzy Skolimowski) атрымае статуэтку Залатога Льва падчас 73-га Міжнароднага Канскага фэстывалю. Пра гэта паведаміў Польскі інстытут кінамастацтва. Сёлетняе мерапрыемства пройдзе з 31-га жніўня да 10-га верасьня. Паляк атрымае прэстыжную прэмію за агул творчасьці.

Ежы Скалімоўскі зьяўляецца рэжысёрам, сцэнарыстам, акторам і мастаком. Ён нарадзіўся ў 1938-м годзе ў горадзе Лодзь. Творца зьяўляецца суаўтарам сцэнару фільма Рамана Палянскага “Нож у вадзе”. З пачатку 1960-х гадоў зьняў больш за 20 кінакарцінаў у Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША й Польшчы. Апошні па часе фільм – створаная ў Польшчы карціна “Чатыры ночы з Аннай”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт