Адзін чалавек забіты маланкай, тры параненыя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        29.05.2016 13:24
                    
                                 
                
                
                    Па Польшчы прайшла хваля ліўневых дажджоў.
                
                
                    
                         www.pixabay.com
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Праз тэрыторыю Польшчы прайшла хваля ліўневых ападкаў і навальніц. У выніку адна асоба загінула, а тры былі параненыя – паведамляе ўрадавы Цэнтар бясьпекі.
Сьмерць ад удару маланкі наступіла ў 40-гадовага мужчыны, які сыходзіў з гары ў Бэскідах. Таксама ў выніку ўдару маланкі былі параненыя тры асобы на гары Сакаліца ў Пенінах. Турысты былі дастаўленыя ў бальніцу.
У сувязі зь ліўневымі дажджамі выратавальныя каманды некалькі дзесяткаў разоў выяжджалі па выкліках у Апольскім і Ніжнесілезкім ваяводзтвах. Бальшыня выклікаў была з просьбаю адпампаваць ваду са склепаў і забраць паламаныя дрэвы.
ПР/нг