Беларускі дзіцячы садок у Беластоку адзначыў 65-годзьдзе 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.05.2016 10:42
                    
                                 
                
                
                    Сёньня ўстанова карыстаецца вялікай папулярнасьцю менавіта з увагі на беларускую мову.
                
                
                    
                         Дзеці з садка даюць юбілейны канцэртфота: Радыё Рацыя
Дзеці з садка даюць юбілейны канцэртфота: Радыё Рацыя
                     
                
                
                
               
                
                         Беластоцкі муніцыпальны дзіцячы садок № 14 з польскай і беларускай мовамі выхаваньня адсьвяткаваў юбілей 65-годзьдзя існаваньня. Гадавіна стварэньня ўстановы стала нагодай для сустрэчы выпускнікоў, былых і цяперашніх настаўнікаў ды бацькоў. Сёньня дзіцячы садок карыстаецца вялікай папулярнасьцю з увагі на беларускую мову, сказала дырэктарка ўстановы Люцыя Неміровіч.
Беларуская мова ў дзіцячым садку № 14 была ўведзеная ў 1995 годзе дзякуючы намаганьням дзеячаў беларускай меншасьці Беласточчыны.
паводле радыё рацыя/вс