Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня Каталіцкі касьцёл адзначае Божае Цела

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.05.2016 08:14
Сёньня ў Польшчы выходны дзень: не працуюць гандлёвыя цэнтры й дзяржаўныя ўстановы.
Сьвята Божага Цела ў вёсцы Чэрвеннэ ў Малапольскім ваяводзтве Польшчы (поўдзень краіны)Сьвята Божага Цела ў вёсцы Чэрвеннэ ў Малапольскім ваяводзтве Польшчы (поўдзень краіны)PAP/Grzegorz Momot

Сёньня, 26 траўня, вернікі Каталіцкага касьцёла адзначаюць сьвята Найсьвяцейшага Цела й Крыві Пана (сьвята Божага Цела).

У гэты дзень пасьля набажэнства ў храме адбываецца традыцыйнае шэсьце вернікаў, то бок эўхарыстычная працэсія.

Працэсія Божага Цела праходзіць звычайна навокал касьцёла ці па вуліцах горада й затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Эвангельля й прамаўляюцца гаміліі.

Сёньня ў Польшчы выходны дзень: не працуюць гандлёвыя цэнтры й дзяржаўныя ўстановы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт