Logo Polskiego Radia
Print

Збор подпісаў супраць экстраннай кантрацэпцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.05.2016 14:35
53 тысячы чалавек падпісаліся пад пэтыцыяй, якая тычыцца забароны продажу экстраннай кантрацэпцыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Nasz Dziennik: 53 тысячы чалавек падпісаліся пад пэтыцыяй, якая тычыцца забароны продажу экстраннай кантрацэпцыі. Забарона павінна тычыцца таблетак экстраннай кантрацэпцыі пад назвай EllaOne. Ініцыятарам акцыі зьяўляецца аб’яднаньне CitizenGo.

Паводле дырэктар Магдалены Кажэквы-Калішук, гэты лек небясьпечны для жыцьця й здароўя жанчын, а таксама зачатых дзяцей. Нельга пагадзіцца з тым, што гэты лек могуць без рэцэпта купіць 15-гадовыя дзяўчынкі – кажа выданьню дырэктар арганізацыі.

Паводле яе, папярэдні ўрад увёў гэтыя лекі парушаючы польскае заканадаўства й выкарыстоўваючы абман. Нягледзячы на пераконваньні ўраду, Эўразьвяз ніколі не загадваў увесьці на польскі рынак экстранную кантрацэпцыю – падкрэсьлівае Магдалена Кажэква-Калішук.

«Мы зьвяртаемся да міністра здароўя, каб ён як мага хутчэй забараніў гэтыя лекі. Мы чакаем, што гэта будзе хуткае рашэньне, якое будзе згоднае з польскім законам, які абараняе чалавечае жыцьцё з моманту зачацьця», – кажа актывістка.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт