Дзяўчыны - у палітэхнічныя навучальныя ўстановы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        17.04.2016 15:22
                    
                                 
                
                
                    Грамадзтва цісьне, каб дзяўчыны вывучалі "жаночыя" прафэсіі.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Толькі 11% дзяўчат у Польшчы выбірае адукацыю ў прафэсійна-тэхнічным вучылішчы. Хлопчыкаў у гэтым тыпе адукацыі ў два разы болей. Дасьледаваньне, падрыхтаванае Асацыяцыяй «Кааліцыя Карат» паказваюць, што дзяўчынкі падвяргаюцца дыскрымінацыі ў прафэсійна-тэхнічных навучальных установах.
Гэта зьяўляецца вынікам сацыяльнага ціску, каб дзяўчыны вучыліся «жаночым» прафэсіям. Таму жанчыны рэдка выбіраюць такія прафэсіі, якія запатрабаваныя на рынку працы і дзе можна зарабіць больш. А ёсьць прыклады так званых мужчынскіх прафэсій, дзе жанчыны зарабляюць больш, чым мужчыны. Напрыклад, жанчыны, якія працуюць у якасьці кіроўцаў аўтобусаў, атрымліваюць на 4 працэнты больш, чым мужчыны.
Для прыкладу, у інжынэрна-тэхнічных школах навучаецца больш за 71 тыс. хлопцаў, а дзяўчын толькі 320.
ПР/нг