Польскія працадаўцы шукаюць працаўнікоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.04.2016 12:45
                    
                                 
                
                
                    Гэта станоўчая тэндэнцыя на рынку працы ў Польшчы.
                
                
                    
                         GotCredit/flickr.com
GotCredit/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          Цяпер на польскім рынку працы назіраюцца вельмі станоўчыя тэндэнцыі. Пра гэта сьведчаць вынікі штоквартальнай справаздачы, падрыхтаванай сайтам pracuj.pl. Як адзначае Анна Чэнсьцік (пол. Anna Częścik) з „Групы Працуй”(пол. Grupa Pracuj), у першым квартале бягучага году было апублікавана на 18% больш паведамленьняў аб вакансіях, чым у першым квартале мінулага году.
Анна Чэнсьцік: Найбольш прапановаў працы на сайце публікавалі кампаніі з наступных галін: гандаль і продаж, банкінг, фінансы й страхоўка, а таксама цяжкая прамысловасьць. Назіраецца дынамічны рост зацікаўленьня працаўнікамі будаўнічай сфэры й галін, зьвязаных з прамысловасьцю, у тым ліку інжынерамі. Гэта станоўчыя навіна. Можна сказаць, што калі прамысловасьць і сучасныя тэхналёгіі разьвіваюцца, то эканомікa ў краіне трымаецца выдатна.
Паводле ацэнак Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі, у сакавіку ўзровень беспрацоўя ў краіне склаў 10 адсоткаў, то бок зьнізіўся на 0,3% у параўнаньні зь лютым.
аз