Logo Polskiego Radia
Print

На Сувальшчыне ўшанавалі ахвяры нацысцкіх злачынстваў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2016 16:14
1 красавіка 1944 году ў Сувалках гітлераўцы павесілі 16 членаў руху супраціву.
Photo: um.suwalki.pl

На Сувальшчыне ўшанавалі памяць аб ахвярах нацысцкіх злачынстваў часоў Другой сусьветнай вайны. 72 гады таму, 1 красавіка 1944 году, у горадзе Сувалкі гітлераўцы публічна павесілі 16 членаў руху супраціву з Сувальшчыны.

Памятныя ўрачыстасьці пачаліся імшой у касьцёле сьвятога Войцеха ў Сувалках, пасьля якой удзельнікі мерапрыемства прайшлі да помніка, дзе ўсклалі кветкі, запалілі сьвечкі й маліліся.

Мерапрыемства завяршылася ў Швэйцарскім лесе, дзе пахаваныя ахвяры.

У 1944 годзе гітлераўцы арыштавалі на Сувальшчыне больш за 10 мужчын і ўзамен за іх вызваленьне запатрабавалі выдачы рэгіянальнага камандзіра Армі Краёвай. Паколькі ніхто ня выдаў камандзіра, усе затрыманыя былі публічна павешаныя.

Злачынства, якое адбылося 1 красавіка 1944 году ў Сувалках, было першым з сэрыі пакараньняў сьмерцю на Сувальшчыне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт