Logo Polskiego Radia
Print

«Марскі закон» выратую верфі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.03.2016 14:06
Міністэрства марской гаспадаркі лічыць, што на працягу 10 гадоў польскія верфі заробяць 25 млрд злотых.
foto:flickr.pl

У панядзелак у Шчэціне Міністэрства марскога і ўнутранага суднаходзтва прадставіла падрабязную інфармацыю аб актывізацыі суднабудаўнічай прамысловасьці ў Польшчы. Законапраект павінен павялічыць абарачэньне галіны і дапамагчы стварыць некалькі тысяч новых працоўных месцаў.

Прапануюцца падатковыя ільготы. Урад вырашыў звольніць суднаверфі з падатку ПДВ. Паводле цяперашніх законаў, купляючы матэрыялы для суднабудаўніцтва, верфь плаціць падатак ПДВ, які потым і так вяртаецца заводу пасьля завяршэньня вытворчасьці судна.

Міністар фінансаў Павал Шламаха паведаміў, што раз на тры гады верфь зможа выбраць спосаб выплаты збораў: можна заплаціць 1% падатку ад продажу судна, або 19% CIT - падаходнага падатку ад юрыдычных асоб.

Намесьнік міністра марской гаспадаркі Павэл Бжэзіцкі лічыць, што на працягу 10 гадоў польскія верфі заробяць 25 млрд злотых.

П.Бжэзіцкі: Мы рыхтуем праграму мадэрнізацыі ваеннага флёту. Будзе запатрабавана 6 адзінак судна «Miecznik-Czapla», 3 падводныя лодкі «Orka». Плянуецца падпісаць кантракты на два газавозы, фіндэры СПГ, баржы СПГ, паромы «Ro-pax», 40 рыбалоўных суднаў, буксіры – гэта плаваючыя адзінкі для абслугоўваньня партоў, за якія заплаціць дзяржбюджэт.

Урад плянуе, што гэтак званы «марскі закон» увойдзе ў сілу з наступнага году.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт