Швэд Лярс Густафсон атрымаў узнагароду імя З. Гэрбэрта
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        07.03.2016 17:15
                    
                                 
                
                
                    Гэта ўзнагарода ў галіне сусьветнай літаратуры, найперш у паэзіі.
                
                
                    
                         Suz/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
Suz/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         Швэдзкі паэт, драматург і празаік Лярс Густафсон стаў ляўрэатам Міжнароднай літаратурнай узнагароды імя Зьбігнева Гэрбэрта. Журы, у склад якога ўваходзяць выбітныя сусьветнавядомыя пісьменьнікі й літаратуразнаўцы, агучыла сваё рашэньне ў Тэатры польскім у Варшаве.
Гэта ўзнагарода ў галіне сусьветнай літаратуры, найперш у паэзіі. Яна прызнаецца з 2013 году за выбітныя творчыя і інтэлектуальныя дасягненьні, якія адпавядаюць ідэям Зьбігнева Гэрбэрта. У мінулым годзе ўпершыню яе атрымаў польскі паэт Рышард Капусьціньскі. Дагэтуль ляўрэатамі былі амэрыканцы Ўільям Стэнлі Мэрвін і Чарльз Сімік.
Уручэньне ўзнагароды адбудзецца 17 траўня ў Варшаве.
Лярс Густафсон у сваёй творчасьці закранае праблематыку адносін чалавека да прыроды й пошуку гуманных каштоўнасьцяў у сучасным сьвеце. Паэт піша з 50-х гадоў ХХ стагодзьдзя.  
ав