У сувязі з ДТЗ з удзелам А. Дуды перакрытая аўтастрада А4
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        06.03.2016 09:47
                    
                                 
                
                
                    Прычыны здарэньня дасьледуюць пракуратура, паліцыя і Бюро аховы ўраду.
                
                
                    
                         pixabay.com
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         З 8 раніцы ў нядзелю на тры гадзіны зачыненая аўтастрада А4 паміж разьвязкамі Аполе Захад і Бжэг у напрамку Ўроцлава.  Сьледчыя праводзяць там апэрацыйныя дзеяньні ў сувязі з  дарожна-транспартным здарэньнем аўтамабіля прэзыдэнта Анджэя Дуды.  Выпадак здарыўся ў пятніцу, ніхто з пасажыраў або кіроўцаў прэзыдэнцкага  картэжу не пацярпеў. Прычыны здарэньня дасьледуюць пракуратура, паліцыя  і Бюро аховы ўраду.
У суботу аўтастрада А4 была перакрытая цягам  шасьці гадзін. У нядзелю сьледчыя працягваюць апэрацыйныя дзеяньні на  месцы здарэньня. Прычынай выпадку была трэснутая шына ў прэзыдэнцкім  лімузыне. Сам Анджэй Дуда адзначыў пасьля ДТЗ, што такое здарэньне не  павінна мець месца, і падзякаваў кіроўцы, які вёў машыну.
PAP/нг