Logo Polskiego Radia
Print

У Любліне памянулі палякаў, вывезеных у Сібір

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2016 19:47
Агулам у ссылку трапіла, паводле тагачасных дадзеных разьведкі Арміі Краёвай, каля 1 млн 700 тыс. чалавек.
Зводная карта лягераў сыстэмы ГУЛАГа, якія існавалі з 1923 па 1967 год, на падставе дадзеных праваабарончага таварыства «Мэмарыял».Зводная карта лягераў сыстэмы ГУЛАГа, якія існавалі з 1923 па 1967 год, на падставе дадзеных праваабарончага таварыства «Мэмарыял».commons.wikimedia.org/Antonu

У горадзе Люблін (усходняя Польшча) прайшлі мерапрыемствы ў памяць аб масавых дэпартацыях савецкімі ўладамі палякаў у Сібір ды паўночныя раёны СССР. Удзел у мерапрыемствах прынялі сьведкі трагедыі, мясцовыя ўлады ды грамадзкасьць. У касьцёле была адпраўленая імша за супакой душ памерлых ды загінулых у ссылцы.

Першая масавая дэпартацыя палякаў з тагачаснай усходняй тэрыторыі Польшчы (Заходняя Беларусь і Заходняя Ўкраіна) мела месца 10 лютага 1940 года. Тады было вывезена на поўнач каля 220 тыс. чалавек. Агулам у ссылку трапіла, паводле тагачасных дадзеных разьведкі Арміі Краёвай, каля 1 млн 700 тыс. чалавек, заходнія крыніцы паведамляюць пра 1 млн 500 тыс. ссыльных.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт